Анатолю Грыцкевічу.
Раскажы мне, цудоўная кніга,
пра вытокі маёй Беларусі,
хай гаворка струменіццв ціха –
я на шчырасць яе спадзяюся.
Хай старонкі пажоўклыя мовяць
пра шурпатасць карэнняў маіх, --
камячыцца ў душы маёй споведзь,
не хапае паветра на ўздых.
Раскажы, старажытнасці сведка.
як кахалі ў тыя часы.
як мужчыны кальчугі нярэдка
адзявалі не дзеля красы...
Хай звіняць цецівамі стагоддзі, --
я ў імглістую далеч зірну, --
сэрца песню складзе аб народзе,
што у самай гаротнай нягодзе
сваю спіну ніколі не гнуў.