Гой ты, спадчына, родны мой кут!
мне патрэбны твае далягляды
у хвіліны душэўных пакут,
у імгненні зняважлівай здрады.
Памажы мне сябе адшукаць
і не дай загусцецца крывёю.
Вельмі цяжка бясконца чакаць
у блакіце заблудную мрою...
Па руінах разбураных брам
час імчыць свае хвалі імкліва –
я нясу памяць продкаў маўкліва
і нікому той скарб не аддам!