Са зборніка “Косаўскі зшытак”.
Памалісь за Родны Кут.
Я вярнуўся – памаліцца,
дзе чакаў мяне мой Дом…
Хату кінуў у сталіцы –
і паехаў, ў гарадок.
Гарадок мой, старажытны…
Да цябе, ажно да восені,
я прыехаў, каб пажыць тут –
ў мілым сэрцу майму Косаве.
Дом чакаў мяне – я чую…
Родны Кут – вакол мяне…
Ў ім – душу сваю лячу я.
Ён спакой душы вярне.
Неба купал – там анёлы…
Шэпча нешта Бацька-Бог…
Колькі тут прастору, волі…
Добра, што прыехаць змог.
У двары, на камень шэры –
прыцягнуў яго калісьці –
я прысеў з пачуццем веры…
Родны Кут – каб памаліцца…
*+*
25 чэрвеня 2014 г. у Косава…