Мае вусны цалуе вецер.
Хоць я ведаю-
Гэта падман,
Пацалуе и далей палеціць
Веснавы прыгажун- дон жуан,
Але ж хочацца быць каралеўнай
На імгненне адно-на вясну,
Салаўінаю мовай напеўнай
Хай чаруе мяне ён адну!
Белы вэлюм,пялёскаў карункі
Мне падорыць квітнеючы сад.
Ах,мой вецер,твае пацалункі,
Бы цягнік у сыры лістапад!
А так хочацца быць самай- самай,
Той адзінаю,толькі тваёй,
І не думаць пра горыч падману
Нестрымана- шчаслівай вясной!