Я бывала не раз на чужой старане,
Але ж там таго шчасця няма:
Нешта ў сэрцы шчыміць, нешта цягне мяне —
Цудадзейная сіла сама.
Гэта ж ты мяне клічаш, Радзіма мая,
Я ў расстанні пражыць не змагла.
Мілагучнаю хваляю песня твая
Праз гады скрозь за мною плыла.
Беларусь, ты таксама і маці мая,
Ты выходзь, ты дачку сустракай.
Мяне вабіць і зноў тут прырода твая,
Сэрцу любы азёрны край.
Беларусь, я ніколі не здраджу табе,
Я прысягу на вернасць даю:
Буду ў горычы, ў шчасці і ў журбе
Абаронцай за годнасць тваю.
30-31.12.98