Беларусь — мая старонка,
Мой адзіны любы край.
Смутак грае ў сэрцы звонка,
Што хоць песню запявай.
І няхай усе пачуюць,
Нават рэчка і лясы,
Што сумую я, сумую
Без іх дзіўнае красы.
Як жа хочацца вярнуцца
У бацькоўскі родны кут,
Ў сініх хвалях акунуцца,
Паблукаць, памарыць тут.
Я вярнуся, абяцаю
З першай восеньскай смугой,
Толькі песню даспяваю,
Бо у думках я з табой.
08.07.01