Зноў расце за сумётам сумёт.
Усе дарогі ўжо замяла.
У вачах адбіваецца лёд,
І ў сэрцы ні кроплі цяпла.
Бы ў срэбры,яе валасы,
Зіхаціць у кароне крышталь.
А вятры на ўсе галасы
Запрашаюць сняжынак на баль
У раскошы і бляску зямля.
Ды яна невясёлая зноў.
Мо шукае свайго караля
Сярод белых маўклівых снягоў?
Яе коні па небу ляцяць
Быццам час,паскараючы ход.
Іх нікому ўжо не дагнаць-
Пачынае адлік Новы год.