Зноў віхурыць мяцеліца,
Дромай свет ахунае.
Снег пярынаю сцелецца.
Вецер песню спявае.
Калыханка самотная
Сзрца жалем напоўніла.
Бы пачуцці дрыготкія,
Быццам Лецейка ўспомніла.
Яго вусны гарачыя,
Рукі-сонца пяшчотнае,
Што прыйшло і што страчана,
Думкі-цені журботныя.
Бы сяброўка халодная,
У душу стукае,просіцца,
Быццам з нечым нязгодная,
Як шалёная ,носіцца.
Уся самота бязмежная!
Да Вятрыскі прытуліцца,
Супакоіцца,снежная,
І пакрочыць па вуліцы.