Толькi селi – зноў хавай,
Грук у дзверы: “Адчыняй! ”
На двары стаяць жаўнежы,
Знова Польшча, тыдзень першы.
Вось бяда - змянiлi мову,
Маскалi па вёсках знова.
Зоркi,сцягi i ...калгасы!
Вучым рускi мы тым часам.
Потым да Лiтвы спаўна...
Лямантуюць зноў: “Вайна!!!”
Польскi гонар, з грэчкi каша,
Аж да Гродна ўсё наша!
Толькі спелi: „Горка”- немцы,
Двор згарэў, а з iм i сенцы.
I пайшлi ў лес хавацца,
Партызанiць i змагацца.
Колькi часу - доўга вельмi,
Ставiлi нас на каленi.
Па вясне прыйшла свабода,
Для зямлi i для народа.
„Усе згарэла”- паўздыхалi,
Моўчкi будаваць пачалi.
Бач, цяпер цвiце краiна!
Наша воля, наша сiла!
Каб не ляскалi ў дзверцы,
Моцна мы трымаем сенцы.
Хочацца найлепшай долi,
Каб родным быў і лес, i поле.
Каб гучалi бацькоў словы -
Беларусь! Айчына! Мова!
21.02.2013 Сяргей Брандт