Да роднай зямлі
Я навечна прырос
Карэннямі сосен усіх
I бяроз.
Як вецер у буру
Б'е ў вокны і дах,
Так сэрца маё
Неспакойна ў грудзях.
Як ранне вясною
Іскрыцца расой,
Так нівы я ў горы
Абсыпаў слязой.
Як шчасце між бору
Пабачыць мой зрок, —
Здаецца, ўздымаюся
Я да аблок.
Тады заспяваю,
Забыўшы бяду,
I, як па вясёлцы,
Да сонца іду.