З надыходзячым святам, цябе!
(песня)
1
Квяцістыя зоры наўкола
Глядзяць на маю Беларусь,
Гайдаюць ў калысцы прастораў
Іванаў, Алесь і Марусь…
2
Спяваюць уначы калыханку
Пад купалам мірных нябёс,
Каб заўтра квітнела на ранку
Гаямі пярэстых бяроз…
3
Каб дзень пачынала з усмешкі
У вачах прыгажуні зары,
Каб не зараслі зельем сцежкі,
Бурліла жыццё, як віры…
4
Каб ласціла промнямі сонца
Ўсе вёскі твае й гарады,
Каб шчасце лілося бясконца,
Не ведалі людзі бяды…
5
Каб белыя росы спадалі
Жамчужнымі ніткамі бус,
Каб з верай у сінія далі
Жыла ты, мая Беларусь!
6
Табе я ўсё гэта жадаю,
Мая дарагая зямля!..
Няма для мяне лепей краю,
Як іншай Радзімы няма.