Жодзінскі асілак
Асілак жодзінскі – БелАЗ,
Ты – зубр сярод машын,
Бы радзівілаўскі палац,
Дарос да аблачын.
Ты – роднай Беларусі дух
Магутны і стальны,
Ты – безліч працавітых рук,
Што робяць быллю сны.
Ты як паганскі моцны дуб
З гісторыі дзядоў,
Ты – веліч мар, што гнуць бяду,
Аб дні праз сто гадоў.
Ты сімвал, волат, працаўнік
І казачны герой,
Ты для мяне не грузавік,
А твар зямлі маёй!