Ападаюць з бяроз лісты,
Ім яшчэ паспрачацца з ветрам.
Што з таго, што мінула лета
І ў праменях гараць кусты?..
Ападаюць з бяроз лісты.
Ападаюць з бяроз лісты,
Ім наўздзіў ападання лёгкасць.
А лісты не прывыклі вохкаць
Ад спякоты і ад слаты –
Ападаюць з бяроз лісты.
Ападаюць з бяроз лісты,
Мы любуемся іх падзеннем...
Дзесь і ў вёсцы маёй Бадзені,
Нібы кропелькі яснаты,
Ападаюць з бяроз лісты.