Ужо ў сіняй недзе далі
гучыць мелодыя вясны.
Яе Грамніцы нам паслалі,
крануўшы гулкія званы.
Гучыць матыў
у капежным звоне,
у пырсках радасных са стрэх,
у першым і нясмелым громе,
які пакуль што для пацех.
Яшчэ круціць завея будзе
і замець бегчы наўздагон,
Ды толькі памяць не забудзе
пачуты напрадвесні звон.