О Прыпяць! Мудрасці рака
І повязі стагоддзяў!
Хаваеш нораў свой круты
У плыні паўнаводдзя.
У час разводдзя і дажджоў
Сама ты быццам мора,
Нясуцца чайкі стрымгалоў–
Шукаюць Малімона.
Завуць так рыбіну адну,
Жыве ў падземным моры,
Дзё ёсць упадзіны свае,
Узвышшы, нават горы.
Гавораць, быццам Малімон
На дне ляжыць, пасецца.
Калі наверх усплывае ён,
То топіць усё Палессе.
Выходзяць рэчкі з берагоў,
Вада плыве, нясецца –
Сухіх пагоркаў, астравоў
Амаль не застаецца.
Плывуць і дрэвы, і кусты,
Хмызняк, стагі і лодкі,
А над вадой –туман густы
Ды белыя лябёдкі.
Калі нарэшце Малімон
Затопіць усё надзем’е,
Пад промнямі задрэмле ён,
Апусціцца ў падзем’е.
Спадзе вялікая вада,
Яна была часова.
Пачнецца справаў чарада.
Зямля адродзіцца нанова.
А ты плыві далей, рака,
Па рэчышчы спрадвечным.
Тваё імкненне да Дняпра,
Як кліч Палесся вечны.