У даліне каля вёскі,
Дзе пасецца скрозь туман,
Падрастаюць зёлкі, краскі,
Ткуць квітнеючы дыван.
Хутка вочкамі ў неба
Гляне жоўты дзівасіл.
Кветкі рваць яго не трэба–
Корань вам прыбавіць сіл.
Пахнуць сенам будзе доннік,
Як адразу зацвіце,
Застракоча недзе конік
На дванаццатай вярсце.
Назіраць рамонкі будуць,
Як аблокі ўдаль плывуць.
А як стомяцца іх вейкі,
То міргаць, ківаць пачнуць.
Сонца будзе зёлкі песціць
Кожны час і кожны міг,
На Купалле ўсім абвесціць–
Час збіраць на лекі іх.
А на Сёмуху ў кошык
Я кладу падбел, аер.
Акуратна рэжа ножык
І гаючы чыстацел.
Белы ландыш, падарожнік,
Ліст дзядоўніка сарву,
А таемны святаяннік–
У купальскую пару.
Пакланюся нізка ў пояс
Зёлкам, кветкам і зямлі,
Каб усюды і заўсёды
Аб хваробаў бераглі.