Сівы туман плыве над плёсам.
У сутонні дрэмлюць прамяні.
У Тураве, блаславёным лёсам,
Растуць з прадоння камяні.
На божы свет глядзяць крыжамі,
Загадкі тоячы ў сабе.
І мы гарачымі губамі
Да іх звяртаемся ў мальбе.
Каб збераглі для нас святое:
Світанкі, мову і раллю,
Валошкі, поле аржаное
І нашу родную зямлю.