Планета страху, планета болю!
Хачу смяяцца, а не плакаць!
Над лесам ціхім, над мірным полем
Не чую птушак вольных радасць...
О нервы, нервы!.. цярпіце, вусны,
Я вас не хочучы кусаю,
Мне так балюча: кругом распусны
Народ аслепла памірае.
Грабе старанна і падграбае
Усё, што трэба і не трэба,
Зямлю гвалтоўна раскрадае
І дабіраецца да неба.
I ўсё-ткі веру: святыя душы –
Яны яшчэ не паўміралі! –
Цябе, Зямелька, не – не задушаць,
Цябе, Айчына,
не падпаляць!