Ці жыве Беларусь? Спадары, адкажыце. Гэтак лёгка крычаць, што жыве... Чорны знак у траве! Чорны прывід у жыце! I да мовы ніяк не дайсці! I пануе брыдота ў жыцці! Як жа быць, як жа жыць, навучыце. Мо часовы этап? Хай жа Бог дапаможа. Будзем верыць у лепшы наш лёс... Ды ад гэтых вось слёз Уцячы як мы зможам, Што Чарнобыль прынёс і нясе? Мы пад зоркаю страшнай усе! Дык крычыце ж «Жыве!» асцярожна... Ці жыве Беларусь?.. Не, яшчэ не памёрла. Вырываецца з цяжкіх гадоў, З-пад ярма і акоў! З перарэзаным горлам! Задыхаецца ў подлай маралі, Што за гербам краіны схавалі Д'яблы хцівыя ў скурах анёлаў!