Адсякалі
цэрквам галовы,
Услаўлялі
Юду і Каіна,
Выразалі,
як дрэвы,
словы —
Міласэрнасць і пакаянне...
Ускармілі
сыноў Юдавых,
Распладзілі багата іх:
Пазіраюць з акон
ублюдкава
Душэўнагарбатыя...
I рабуюць
з нажамі сталёвымі,
I гвалтуюць,
і душаць жанчыну...
Крадзяжы
і забойствы новыя... —
Пазнаеш?
Гэта наша краіна!
Гэта наша зямля
згвалтаваная.
Да царкоўных руін —
дарога...
Захлынаюся смехам
Каіна...
На каленях чакаю
Бога...