Засмяглая рака,
Змучоныя крыніцы...
У цераме шпака
Прапісаны сініцы.
Буслы, каб не сканаў
Магутны дар прыроды,
З парэпаных канаў
Ляцяць на агароды.
He высяцца стагі,
Даўно не звоняць косы...
Здзічэлі мурагі
Без ног касецкіх босых.
Бязбожніцтва ўва ўсіх,
Варожасць і спакуса...
Разбаўлена ў хлусні
Спагада беларусаў.
Трывожны лік святых
Даўно забыты намі...
Але прачнецца слых
З царкоўнымі званамі.
I завірыць рака,
Наклепле косы бусел...
He высахне ў вяках
Сумленне беларусаў.