Ёсць зямля, дзе Анёлы з блакіту прадуць
Пражу дзіўнай красы для нябесных абрусаў.
На зямлі той прыгожай шчасліва жывуць,
Праслаўляючы працай яе, Беларусы!
У братэрстве адзіным яўрэй і грузін,
Армянін і паляк, і сыны Арарата,
Украінец, і немец, і рускіх раўнін
Слаўны сын. – Кожны лічыцца братам!
І не важна, што мовы адрозныя ў нас.
Аб’ядноўвае нас, як тканіну аснова,
Як галінкі – пучок, як бацькоўскі наказ,
Нашых сэрцаў адкрытых адзіная мова.
Дык няхай узрастае братоў карагод
На зямлі гэтай шчодрае мірным абрусе
І мацнее штогод наш адзіны народ,
Што жыве на прасторах святой Беларусі!