
Сымбалем Радзімы - чарка й шкварка.
Чырвань зь зеленьню лунаюць на сьцягах.
Кожны дзень ў тэлевізары казка
Пра квітнеючы край у сьнягах.
Там сьпяваюць дыфірамбы,
Ў ладкі пляскаюць яму,
Услаўляюць лад заганны,
Памнажаючы ману.
Навошта браты такія,
Што гледзячы коса ў спіну,
Гнуць краіну да нізу
І коней трымаюць за грыву?
Не зганьбіць народ беларускі,
Мы – ваяры за волю!
А хто калі перашкодзіць–
Пазнае ліхую Пагоню!
БЕЛАРУСІ
Мне дазволіў Бог нарадзіцца,
Дзе спявае сама зямля,
Дзе святыя бруяць крыніцы,
Дзе буслоўкі вітаюць здаля.
Дзе грыбоў – хоць касою прайдзіся,
Сыпле золатам збажына.
Дзе расою жывой акрапіся –
Спаць не схочацца давідна.
Нарадзіцца мне Бог дазволіў,
Дзе змагла "захварэць на вершы".
Не зракуся, радзіма, ніколі
Мовы, хаты, кахання першага…
Мой прысуд– на зямлі нарадзіцца
Гора й шчасця якой не змерыць.
Разам з ёй не стамлюся маліцца,
Спадзявацца, любіць і верыць.
Сэрца, зямля мая, ніва ўраджайная...
Сэрца, зямля мая, ніва ўраджайная,
Збожжа палеткі, істужкі дарог,
Неба цвітучае, радасць вянчальная,
Скарбам схаваная ў буйных лясох.
Войнамі спалена, недругам знішчана,
Рукі заломіш, праводзіш «гасцей»
І зноў уздымаешся над папялішчамі –
Й далей загон твой на славу цвіце.
Вечна пакутная, вечна гаротная,
Сцятая – зноў адрастаеш з камля,
Вечна жывучая і несмяротная
Ты, беларуская наша Зямля!
Усё для цябе, мой народ,
Уладныя робяць паны,
А ты кожны дзень, кожны год
Вавёркай у коле маны
Бяжыш, і бяжыш, і бяжыш,
Ці лета наўкол, ці зіма,
Пацееш, ад сцюжы дрыжыш,
А шчасця няма і няма.
Усё для цябе, мой народ:
Гарэлку, жавальныя гумкі
Бяздумна закідвай у рот,
Каб меней адольвалі думкі
Пра дом свой, пра свой радавод,
Пра лёс і жыццё чалавека...
У сэрцах – Чарнобыля лёд.
Айчына – пад сцягам-калекам!
Бярозы плачуць...
Што ж, паплачце
У хмурны, сумны гэты дзень.
Над Беларуссю – цень няшчасця,
Трывожны і нябачны цень.
Вясна наступіць...
I пралескі
Праб'юцца радасна ў снягах.
Над сакавіцкім пералескам
Успыхне сонца цёплы сцяг.
А сёння хмурна...
Па дарозе
Ідзе самотны чалавек
I прыпыняецца ў знямозе –
Ён слёзы змахвае з павек.
Балюча сэрцу...
На Айчыне
Пад зоркай чорнай страшна жыць...
Мінулагодняя каліна
Крывінкай донарскай гарыць!
На вуліцы золка, пахмурна ды снег,
а ў сэрцы ўжо ледзь не рулады
выводзіць нябачны цудоўны спявак,
выводзіць,
бо сёння Каляды.
Здалося на момант, што неба й зямля
спраўляюць заручыны; звады
няма анідзе, і разліўся паўсюль
узнёсласці дух,
бо Каляды.
І хочацца верыць у лепшае, і
ўсім рэшткам бязвер’я даць рады;
з’яднаюць, бы пацеркі, хай нас усіх
дзівосныя гэты
Каляды.
Захавайма ў чысціні
Нашы пушчы і палі,
І аблокі ў вышыні
Захавайма ў чысціні.
Захавайма ў чысціні
Нашы рэкі, ручаі,
І азёры ў цішыні
Захавайма ў чысціні.
Захавайма ад пакут,
Прамысловых ран-атрут,
Цела роднае зямлі
Захавайма ў чысціні.
Мудрасць з розумам няхай
Лечаць, цешаць родны край.
Ў наша заўтра зазірні:
Ці яно ж у чысціні?
Трывожнай ноччу
і у дзень такі,
калі цалуе сонца твар ракі,
за нас
хвалююцца бацькі…
І мы
сярод лавіны слоў
пяшчотных, між нямых вятроў
адчаю,
мусім згадваць
пра бацькоў…
Бацькі –
бліжэйшая радня…
А колькі шчэ радні ёсць –
плойма!
Ра-дня –
няйначай, радасць дня
сустрэчы з вамі –
сваякамі –
найдаражэйшым
нашым скарбам на зямлі…
Што за раптоўная навала
Мне закружыла галаву
І сярод ночы распачала
Дажджу турботную главу.
І гаманіла, разважала
Сцяной бязлітасных размоў,
З асфальту парай падымала
Астачу леташніх слядоў.
Калоціцца, трасецца глеба!
Пярун карцеччу б'е наўкол,
Маланкі расшываюць неба,
Агню пранізлівым шыўком.
ЗЯЗЮЛЬКА
Улетку песню на дзве ноткі,
Разносіць рэха па бары.
Аб тым, што стала ноч кароткай,
Што нехта луг касой пастрыг.
Пауз рэчкі ідзеш, ці у гулкім лесе,
Шукае хтосць каго- ку-ку.
Крок ступіш і не зварухнешся,
Чытаеш лёс у адным радку.
Спытаеш- колькі?- дык цыганкай,
Запэуніць што з дзесяткау тры.
А калі менш, то для падманкі,
Ей абы жарт з табой тварыць.
А зажадаеш лепшай долі,
Ей не шкада ,пачне з нуля.
Ку-ку!- і рэха з ветрам вольным,
За лес у хованкі гуляць.